Reform Projects

Аб разглядзе крымінальных спраў з удзелам прысяжных засядацеляў

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб разглядзе крымінальных спраў з удзелам прысяжных засядацеляў”

Названы закон прызваны стаць складнікам і дадаткам Крымінальна працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у тых выпадках, калі абвінавачаны ў здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства заяўляе хадайніцтва аб разглядзе крымінальнай справы з удзелам прысяжных засядацеляў. Cуд з удзелам прысяжных засядацеляў неабходны, перш за ўсё, для “аздараўлення” і дэмакратызацыі судовай сістэмы Беларусі.

View
Канстытуцыйны закон Рэспублікі Беларусь “Аб праве грамадзян на абскарджванне ў судзе дзеянняў і рашэнняў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, службовых і іншых асоб, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый”

Канстытуцыйны закон Рэспублікі Беларусь “Аб праве грамадзян на абскарджванне ў судзе дзеянняў і рашэнняў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, службовых і іншых асоб, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый”

Прапанаваны Закон «Пра права грамадзян на абскарджанне ў судзе дзеянняў і рашэнняў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, службовых і іншых асоб, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый», нягледзячы на невялікі аб'ём, будзе мець статус канстытуцыйнага і значную ролю ў прававой сістэме. Ён накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных правоў грамадзян і іх судовую абарону. Закон прадугледжвае магчымасць абскарджання ў судзе дзеянняў не толькі дзяржаўных органаў і службовых асоб, але і іншых асоб, якія дзейнічалі па іх указанні. Грамадзяне змогуць абараняць як свае правы, так і правы блізкіх сваякоў, у тым ліку без абавязковага ўдзелу адваката.

View
Канцэпцыя АТУ

Канцэпцыя рэфармавання адміністрацыйна- тэрытарыяльнага ўладкавання і мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь

БСДП выступае за новы адміністрацыйны падзел у Беларусі. Замест 6 абласцей прапаноўваецца ўтварэнее 17 акруг. Цэнтрамі акруг стануць такія гарады, як Мінск, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Крычаў, Ліда, Магілёў, Мазыр, Маладзечна, Орша, Полацк, Салігорск. Райцэнтры застануцца цэнтрамі раёнаў. Аграгарадкі і пасёлкі гарадскога тыпу атрымаюць статус мястэчак. Дадзены адміністрацыйны падзел павінен стрымаць рост вялікіх гарадоў і спрыяць устойліваму развіццю сярэдніх гарадоў і мястэчак, а таксама стымуляваць развіццё мясцовага самакіравання.

View