Join
!!ВАЖНАЕ ПАПЯРЭДЖАННЕ ПРА БЯСПЕКУ I РЫЗЫКІ
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і яе рэсурсы прызнаныя мінскім рэжымам «экстрэмісцкім фарміраваннем». Любы кантакт, сяброўства ці дапамога партыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можа цягнуць за сабой крымінальную або адміністрацыйную адказнасць.
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або рэгулярна перасякаеце мяжу РБ:
- НЕ ўказвайце персанальныя дадзеныя: ніякіх рэальных імёнаў (ПІБ), беларускіх/расійскіх нумароў тэлефонаў, фотаздымкаў ці асабістых e-mail.
- Карыстайцеся ананімнымі каналамі: выкарыстоўвайце ТОЛЬКІ анонімныя акаўнты ў Telegram/Signal (без прывязанага асабістага нумара) або зашыфраваную пошту (ProtonMail).
- Дбайце пра гаджэты: падчас праверкі на мяжы сілавікі могуць вывучаць браўзеры і месенджары. Папярэдне зачышчатайце гісторыю і выкарыстоўвайце бяспечныя профілі.
Як працуе далучэнне да БСДП сёння?
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — гэта аб’яднанне людзей, якія веруць у вольную, дэмакратычную, сацыяльную і еўрапейскую Беларусь.
Раней, калі партыя працавала ў межах легальнага поля ў Беларусі, прыём у БСДП ажыццяўляўся праз афіцыйную Заяву-анкету, Уліковую картку, прадастаўленне фотаздымка, афармленне партыйнага пасведчання і выплату сяброўскай складкі.
Сёння, ва ўмовах рэпрэсій і прызнання партыі «экстрэмісцкім фарміраваннем», мы прыярытэтызуем БЯСПЕКУ кожнага чалавека:
- Для тых, хто ў Беларусі ці рэгулярна ездзіць у РБ:Вы можаце падаць ананімную заяўку, каб зафіксаваць сваё жаданне далучыцца да сацыял-дэмакратычнага руху. Усе вашыя дадзеныя будуць закансерваваныя да моманту, калі гэта стане цалкам бяспечна і мы зможам афіцыйна аформіць ваша сяброўства, выдаць партыйнае пасведчанне і далучыць да супольнай працы.
- Для тых, хто знаходзіцца за мяжой у бяспецы:Вы можаце далучыцца да актыўнай дзейнасці партыі, удзельнічаць у праектах, рабочых групах і міжнароднай працы БСДП ужо зараз.
- Прынцып паручальніцтва:Каб пазбегнуць правакацый і гарантаваць бяспеку нашых суполак, мы вітаем рэкамендацыі ад 2-х дзеючых сябраў БСДП ці прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці.
Заяўка на далучэнне
Заяўка на далучэнне да БСДП
Засталіся пытанні?
Калі у вас узніклі сумневы, патрэбны дадатковыя ўдакладненні па запаўненні формы ці вы жадаеце звязацца з намі па іншых пытаннях — вы заўсёды можаце напісаць нам праз бяспечныя каналы сувязі.
👉Пераходзьце у раздзел Кантакты, каб абраць зручны спосаб для сувязі.