Зварот Прэзідыума да сябраў БСДП “Па выніках парламенцкай кампаніі 2016 года”
Зварот

Зварот Прэзідыума да сябраў БСДП “Па выніках парламенцкай кампаніі 2016 года”

Зварот Прэзідыума  да сябраў БСДП  “Па выніках парламенцкай кампаніі 2016 года” Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прыняла актыўны ўдзел у палітычнай кампаніі “Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI-га склікання”. З гэтай прычыны Прэзідыум БСДП: 1. Выказвае падзяку 27 кандыдатам у дэпутаты, якія былі вылучаны нечарговым XVII з’ездам БСДП і іх камандам, якія правялі сотні сустрэч з выбаршчыкамі, распаўсюдзілі тысячы ўлётак, данеслі  інфармацыю пра БСДП да мільёнаў грамадзян краіны; 2. Выказвае падзяку 303 назіральнікам, якія праявілі сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і разам з БСДП правялі назіранне на выбарчых участках Брэста, Бабруйска, Барысава, Гомеля, Гродна, Мінска, Магілёва і Рэчыцы; 3. Выказвае асабістую падзяку акруговаму каардынатару па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 Івану Лабачову і яго памочнікам Марыі Аліевай і Ліліі Магіле за бліскучую арганізацыю кампаніі назірання на акрузе, дзе балатаваўся сябра ЦК БСДП Алег Трусаў.  4. Выказвае падзяку трэнерам і аператарам БСДП, якія займаліся падрыхтоўкай назіральнікаў і зборам інфармацыі з выбарчых участкаў; 5.  Выказвае падзяку памочнікам акруговых каардынатараў і брыгадзірам за зладжаную і арганізаваную працу; Дзякуючы Вашай працы, крок за крокам, мы вымушаем улады паважаць альтэрнатыўныя думкі і пазіцыі! Дзякуючы Вашай працы усё больш выбаршчыкаў пачынае станавіцца прыхільнікамі зменеў у дзяржаве!   Дзякуючы Вашай працы каштоўнасці сацыял-дэмакратыі - Свабода, Справядлівасць і Салідарнасць - сталі бліжэй да вялікай колькасці беларусаў!

У Грамады скралі рэальныя галасы
Заява Прэзідыума БСДП

У Грамады скралі рэальныя галасы

ЗАЯВАПрэзідыума БСДП“У Грамады скралі рэальныя галасы” Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 11 верасня 2016 года, не былі свабоднымі і адкрытымі, а вынікі галасавання выклікаюць сумнеў. Падаўляючая большасць сябраў БСДП, якія былі вылучаны ў склад участковых выбарчых камісій не былі ў іх уключаны, а тыя, хто ўвайшоў у іх склад не былі дапушчаны да атрымання поўнай інфармацыі таго, што адбывалася на выбарчых участках, а назіральнікі ад БСДП не былі дапушчаны да працэдуры падліку галасоў. Ні адзін з партыйных назіральнікаў, давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП не бачыў у бюлетэнях пад час падліку галасоў, дзе ў бюлетэнях стаяць адзнакі выбаршчыкаў. Гэта не дазваляла зрабіць як вялікая адлегласць, з якой назіральнікі сачылі за падлікам галасоў, так і арганізацыю падліку галасоў. Назіральнікі БСДП зафіксавалі нізкую яўку выбаршчыкаў на вялікай колькасці выбарчых участках, якая ў бальшыні выпадкаў не даходзіла да 50%. У шэрагу выпадкаў было зафіксавана прымусовае галасаванне пад час датэрміновага галасавання, выбарчыя “каруселі”, неналежнае захаванне скрынь для галасавання на выбарчых участках, заніжэнне спісу выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі ўчасткаў з мэтай завышэння яўкі і моцна завышаныя лічбы жадаючых прагаласаваць на даму. Усе пералічаныя факты сведчаць пра тое, што прагрэса ў пытанні арганізацыі і правядзення выбараў не назіраецца, правапрымяняльная практыка правядзення выбарчай кампаніі не прынесла пазітыўных вынікаў, а вынікі галасавання за партыйных кандыдатаў маглі быць абсалютна іншымі. БСДП заклікае міжнародную супольнасць устрымацца ад прызнання вынікаў галасавання, абмежаваць кантакты з прызначанымі ўладай дэпутатамі. БСДП заклікае Цэнтрвыбаркам распрацаваць змены ў Выбарчы кодэкс у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ, якія б гарантавалі  у будучыні правядзенне свабодных і адкрытых выбараў.

"Аб беларускамоўным школьніцтве"
Заява Прэзідыума БСДП

"Аб беларускамоўным школьніцтве"

Заява ПрэзідыумаБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)Аб беларускамоўным школьніцтвеПрэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) заклікае Міністэрства адукацыі, Урад Рэспублікі Беларусь, а таксама будучых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў да падтрымкі адукацыі на беларускай мове.Мы становімся сведкамі таго, як з кожным годам скарачаецца колькасць школ, у якіх адбываецца вывучэнне прадметаў на беларускай мове. Школы і гімназіі, якія маюць беларускамоўную форму адукацыі ў буйных гарадах можна пералічыць па пальцах.Колькасць гадзінаў выкладання беларускай мовы для вучняў з’яўляецца непрымальна нізкай. У выніку большасць выпускнікоў сярэдніх школ не ў стане свабодна размаўляць на роднай мове. Следствам гэтага, з года ў год становіцца скарачэнне колькасці грамадзян, якія вызнаюць беларускую мову за сваю родную. Беларускае слова трымаецца выключна на рупліўцах беларушчыны, незалежных СМІ, грамадскіх арганізацыях і дэмакратычных палітычных партыях.Для адкрыцця новых беларускамоўных класаў патрабуюцца неверагодныя высілкі, якія ў бальшыні выпадкаў не маюць станоўчага выніку, не набіраецца патрэбная колькасць вучняў для камплектацыі класа, у школы няма базы для беларускамоўнай адукацыі, бальшыня бацькоў выступае за рускамоўную адукацыю сваіх дзетак з-за таго, што ў беларускамоўнай адукацыі няма перспектывы.Прэзідыум БСДП прапануе негвалтоўны выхад са склаўшайся сітуацыі – кожная новая пабудаваная школа ў краіне мусіць стаць беларускамоўнай. У Беларусі мусіць з’явіцца нацыянальны ўніверсітэт з выкладаннем прадметаў на беларускай мове. У патрабаванні да працы на любой дзяржаўнай пасадзе, а таксама для працы ў школе і ўніверсітэце адным з абавязковых патрабаванняў мусіць стаць свабоднае валоданне беларускай мовай.Толькі такімі дзеяннямі мы здолеем захаваць нашу родную мову, на якой стагоддзямі размаўлялі нашы продкі, наш нацыянальны скарб, які робіць нас адметнымі, які робіць нас беларусамі. 

З прычыны змяшчэння актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова) у СІЗА
Заява Прэзідыума БСДП

З прычыны змяшчэння актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова) у СІЗА

Заява ПрэзідыумаБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)З прычыны змяшчэння актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова) у СІЗАПрэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) патрабуе спыніць пераслед актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова).Мы лічым, што выстаўленыя абвінавачанні за час знаходжання Аляксея Мілюкова на “хіміі” з’яўляюцца надуманнымі і выходзяць за межы прафесійнай этыкі праваахоўнікаў.Шэсць атрыманых ім спагнанняў за парушэнне рэжыму ўтрымання за тое, што не пагаліўся, не заслаў ложак “як трэба”, пакінуў мабільнік на зарадцы без нагляду, адмовіўся ад працы, бо былі неспрыяльныя ўмовы з’яўляюцца нічым іншым, як прыдзіркамі за скаргі, якія пісаў актывіст на следчыя органы.Мы канстатуем, што на прыкладзе Аляксея Мілюкова праваахоўнікі працягваюць чыніць расправу над грамадзянамі, якія маюць прынцыповую жыццёвую пазіцыю і выступаюць за вяршэнства закон і яго выканання ў першую чаргу з боку прадстаўнікоў праваахоўнай сістэмы.Прэзідыум БСДП заклікае зрабіць перагляд справы, у выніку якой Аляксей Мілюкоў апынуўся на “хіміі”, бо ў яго выраку навідавоку прафесійная помста міліцыянтаў.

Аб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова)
Заява Прэзідыума БСДП

Аб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова)

ЗАЯВАПрэзідыума БСДПАб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова)Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) заклікае спыніць палітычны ціск на актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова).Мы лічым, што дысцыплінарныя спагнанні, якія атрымаў Аляксей Мілюкоў пад час адбыцця пакарання ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу ў Наваполацку, з’яўляюцца так званай “прафесійнай помстай” міліцыянтаў за адстойванне ім сваіх правоў і патрабавання годнай аплаты працы. Следствам дысцыплінарных спагнанняў стала заведзеная на актывіста крымінальная справа.Пра “прафесійную помсту” міліцыянтаў раней выказаўся Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Мы лічым, што пазіцыя па цкаванні грамадзян міліцыянтамі за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і выкрыццё імі фактаў парушэння заканадаўства з’яўляецца непрафесіяналізмам і звядзеннем асабістых рахункаў.Мы лічым, што менавіта “прафесійная помста” міліцыянтаў стала сапраўднай прычынай зняволення Аляксея Мілюкова, а перавод яго з адной выпраўленчай установы адкрытага тыпу ў іншую - з’яўляецца нічым іншым, як спробай разлучыць яго з сям’ёй, пазбавіць дастойнай працы, прынізіць яго прафесійныя здольнасці.   Мы заклікаем неадкладна спыніць падобную практыку злоўжывання правам, спыніць крымінальную справу, якая была распачата на Аляксея Мілюкова за парушэнне рэжыму ўтрымання.БСДП заклікае ўсе праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызнаць Аляксея Мілюкова палітвязнем, а вынесены яму прысуд незаконным і надалей дамагацца яго сумеснага вызвалення.

Аб прыняцці Закона “Аб фінансіраванні палітычных партый”
Рэзалюцыя ЦК БСДП

Аб прыняцці Закона “Аб фінансіраванні палітычных партый”

РЭЗАЛЮЦЫЯЦэнтральнага камітэта БСДПАб прыняцці Закона “Аб фінансіраванні палітычных партый”Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) канстатуе, што адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі на дзейнасць палітычных партый Беларусі (у тым ліку апазіцыйных) не спрыяе развіццю і выражэнню палітычнай думкі беларускіх грамадзян.Адсутнасць дзяржападтрымкі палітычных партый зніжае іх ролю і актыўнасць у грамадска-палітычным жыцці краіны і не дазваляе больш яскрава прадстаўляць інтарэсы беларусаў.Беларусь з’яўляецца для ўсіх нас агульным домам і грамадзяне, якія жывуць у нашай краіне, плацяць падаткі. За кошт падаткаў фарміруецца бюджэт нашай краіны, утрымліваюцца дзяржаўныя органы ўлады, войска, міліцыя, установы адукацыі і аховы здароўя. Як падаткаплацельшчыкі беларусы маюць права і на прадстаўніцтва сваіх інтарэсаў палітычнымі партыямі, якія яны падтрымліваюць.Адсутнасць дзяржаўнага фінансіравання існуючых палітычных партый робіць іх маргінальнымі і фактычна выключанымі з удзелу у грамадска-палітычным жыцці краіны. Партыі ў рэдкім выпадку могуць дазволіць сабе магчымасці мець партыйныя офісы, апарат партыі, працаваць з выбаршчыкамі і больш актыўна ўдзельнічаць у выбарчым працэсе. Сяброўскія складкі сябраў партыі не з’яўляюцца дастатковымі для вядзення актыўнай палітычнай дзейнасці, а камерцыйна-гаспадарчая дзейнасць партый у існуючых умовах фактычна не дапускаецца. ЦК БСДП заклікаем дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў разгледзець пытанне фінансіравання палітычных партый напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў 2016 года, а таксама ўнесці змены ў арт.24 “Абмежаванні ў фінансіраванні палітычных партый, саюзаў” Закона “Аб палітычных партыях”, які накладае абмежаванні на фінансіраванне палітычных партый з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.Мы прапануем улічыць міжнародны вопыт і правапрымяняльную практыку ў прапрацоўцы гэтага пытання і заканадаўча замацаваць неабходнасць фінансавай падтрымкі зарэгістраваных палітычных партый незалежна ад іх удзелу ў выбарчых кампаніях. ЦК БСДП таксама прапануе вывесці прапорцыю фінансіравання палітычных партый у выпадку праходжання іх прадстаўнікоў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў з улікам колькасці грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчага ўчастка, дзе перамогу атрымаў прадстаўнік той ці іншай палітычнай сілы.Мы лічым, што прыняцце закона “Аб фінансіраванні палітычных партый” істотна паўплывае на развіццё і станаўленне дэмакратыі ў краіне, актывізуе палітычныя працэсы ў публічнай прасторы, а таксама істотна палепшыць вобраз Беларусі на міжнароднай арэне.Закон “Аб фінансіраванні палітычных партый” знізіць сацыяльную напружанасць у грамадстве, якая адчуваецца праз пастаяннае ўвядзенне новых падаткаў і збораў, узвышэнне тарыфаў на ЖКГ і падзення ўзроўня заробкаў, зніжэнне сацыяльных стандартаў і сацыяльнай дапамогі грамадзянам. Дадзены закон паракладзе частку адказнасці за агульную сітуацыю ў краіне на палітычныя арганізацыі Беларусі, якія ў новых умовах не будуць думаць, як выжыць, а будуць вырашаць пытанні па выхаду краіны з крызісу разам.БСДП гатова аказаць экспертную дапамогу ў выпрацоўцы дадзенага закона.6 сакавіка 2016г., г.Мінск