У Грамады скралі рэальныя галасы
Заява Прэзідыума БСДП

У Грамады скралі рэальныя галасы

ЗАЯВАПрэзідыума БСДП“У Грамады скралі рэальныя галасы” Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 11 верасня 2016 года, не былі свабоднымі і адкрытымі, а вынікі галасавання выклікаюць сумнеў. Падаўляючая большасць сябраў БСДП, якія былі вылучаны ў склад участковых выбарчых камісій не былі ў іх уключаны, а тыя, хто ўвайшоў у іх склад не былі дапушчаны да атрымання поўнай інфармацыі таго, што адбывалася на выбарчых участках, а назіральнікі ад БСДП не былі дапушчаны да працэдуры падліку галасоў. Ні адзін з партыйных назіральнікаў, давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП не бачыў у бюлетэнях пад час падліку галасоў, дзе ў бюлетэнях стаяць адзнакі выбаршчыкаў. Гэта не дазваляла зрабіць як вялікая адлегласць, з якой назіральнікі сачылі за падлікам галасоў, так і арганізацыю падліку галасоў. Назіральнікі БСДП зафіксавалі нізкую яўку выбаршчыкаў на вялікай колькасці выбарчых участках, якая ў бальшыні выпадкаў не даходзіла да 50%. У шэрагу выпадкаў было зафіксавана прымусовае галасаванне пад час датэрміновага галасавання, выбарчыя “каруселі”, неналежнае захаванне скрынь для галасавання на выбарчых участках, заніжэнне спісу выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі ўчасткаў з мэтай завышэння яўкі і моцна завышаныя лічбы жадаючых прагаласаваць на даму. Усе пералічаныя факты сведчаць пра тое, што прагрэса ў пытанні арганізацыі і правядзення выбараў не назіраецца, правапрымяняльная практыка правядзення выбарчай кампаніі не прынесла пазітыўных вынікаў, а вынікі галасавання за партыйных кандыдатаў маглі быць абсалютна іншымі. БСДП заклікае міжнародную супольнасць устрымацца ад прызнання вынікаў галасавання, абмежаваць кантакты з прызначанымі ўладай дэпутатамі. БСДП заклікае Цэнтрвыбаркам распрацаваць змены ў Выбарчы кодэкс у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ, якія б гарантавалі  у будучыні правядзенне свабодных і адкрытых выбараў.

"Аб беларускамоўным школьніцтве"
Заява Прэзідыума БСДП

"Аб беларускамоўным школьніцтве"

Заява ПрэзідыумаБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)Аб беларускамоўным школьніцтвеПрэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) заклікае Міністэрства адукацыі, Урад Рэспублікі Беларусь, а таксама будучых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў да падтрымкі адукацыі на беларускай мове.Мы становімся сведкамі таго, як з кожным годам скарачаецца колькасць школ, у якіх адбываецца вывучэнне прадметаў на беларускай мове. Школы і гімназіі, якія маюць беларускамоўную форму адукацыі ў буйных гарадах можна пералічыць па пальцах.Колькасць гадзінаў выкладання беларускай мовы для вучняў з’яўляецца непрымальна нізкай. У выніку большасць выпускнікоў сярэдніх школ не ў стане свабодна размаўляць на роднай мове. Следствам гэтага, з года ў год становіцца скарачэнне колькасці грамадзян, якія вызнаюць беларускую мову за сваю родную. Беларускае слова трымаецца выключна на рупліўцах беларушчыны, незалежных СМІ, грамадскіх арганізацыях і дэмакратычных палітычных партыях.Для адкрыцця новых беларускамоўных класаў патрабуюцца неверагодныя высілкі, якія ў бальшыні выпадкаў не маюць станоўчага выніку, не набіраецца патрэбная колькасць вучняў для камплектацыі класа, у школы няма базы для беларускамоўнай адукацыі, бальшыня бацькоў выступае за рускамоўную адукацыю сваіх дзетак з-за таго, што ў беларускамоўнай адукацыі няма перспектывы.Прэзідыум БСДП прапануе негвалтоўны выхад са склаўшайся сітуацыі – кожная новая пабудаваная школа ў краіне мусіць стаць беларускамоўнай. У Беларусі мусіць з’явіцца нацыянальны ўніверсітэт з выкладаннем прадметаў на беларускай мове. У патрабаванні да працы на любой дзяржаўнай пасадзе, а таксама для працы ў школе і ўніверсітэце адным з абавязковых патрабаванняў мусіць стаць свабоднае валоданне беларускай мовай.Толькі такімі дзеяннямі мы здолеем захаваць нашу родную мову, на якой стагоддзямі размаўлялі нашы продкі, наш нацыянальны скарб, які робіць нас адметнымі, які робіць нас беларусамі. 

З прычыны змяшчэння актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова) у СІЗА
Заява Прэзідыума БСДП

З прычыны змяшчэння актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова) у СІЗА

Заява ПрэзідыумаБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)З прычыны змяшчэння актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова) у СІЗАПрэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) патрабуе спыніць пераслед актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова).Мы лічым, што выстаўленыя абвінавачанні за час знаходжання Аляксея Мілюкова на “хіміі” з’яўляюцца надуманнымі і выходзяць за межы прафесійнай этыкі праваахоўнікаў.Шэсць атрыманых ім спагнанняў за парушэнне рэжыму ўтрымання за тое, што не пагаліўся, не заслаў ложак “як трэба”, пакінуў мабільнік на зарадцы без нагляду, адмовіўся ад працы, бо былі неспрыяльныя ўмовы з’яўляюцца нічым іншым, як прыдзіркамі за скаргі, якія пісаў актывіст на следчыя органы.Мы канстатуем, што на прыкладзе Аляксея Мілюкова праваахоўнікі працягваюць чыніць расправу над грамадзянамі, якія маюць прынцыповую жыццёвую пазіцыю і выступаюць за вяршэнства закон і яго выканання ў першую чаргу з боку прадстаўнікоў праваахоўнай сістэмы.Прэзідыум БСДП заклікае зрабіць перагляд справы, у выніку якой Аляксей Мілюкоў апынуўся на “хіміі”, бо ў яго выраку навідавоку прафесійная помста міліцыянтаў.

Аб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова)
Заява Прэзідыума БСДП

Аб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова)

ЗАЯВАПрэзідыума БСДПАб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова)Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) заклікае спыніць палітычны ціск на актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова).Мы лічым, што дысцыплінарныя спагнанні, якія атрымаў Аляксей Мілюкоў пад час адбыцця пакарання ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу ў Наваполацку, з’яўляюцца так званай “прафесійнай помстай” міліцыянтаў за адстойванне ім сваіх правоў і патрабавання годнай аплаты працы. Следствам дысцыплінарных спагнанняў стала заведзеная на актывіста крымінальная справа.Пра “прафесійную помсту” міліцыянтаў раней выказаўся Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Мы лічым, што пазіцыя па цкаванні грамадзян міліцыянтамі за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і выкрыццё імі фактаў парушэння заканадаўства з’яўляецца непрафесіяналізмам і звядзеннем асабістых рахункаў.Мы лічым, што менавіта “прафесійная помста” міліцыянтаў стала сапраўднай прычынай зняволення Аляксея Мілюкова, а перавод яго з адной выпраўленчай установы адкрытага тыпу ў іншую - з’яўляецца нічым іншым, як спробай разлучыць яго з сям’ёй, пазбавіць дастойнай працы, прынізіць яго прафесійныя здольнасці.   Мы заклікаем неадкладна спыніць падобную практыку злоўжывання правам, спыніць крымінальную справу, якая была распачата на Аляксея Мілюкова за парушэнне рэжыму ўтрымання.БСДП заклікае ўсе праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызнаць Аляксея Мілюкова палітвязнем, а вынесены яму прысуд незаконным і надалей дамагацца яго сумеснага вызвалення.

У СУВЯЗІ З ВЫЗВАЛЕННЕМ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
Заява Прэзідыума БСДП

У СУВЯЗІ З ВЫЗВАЛЕННЕМ ПАЛІТВЯЗНЯЎ

Заява ПрэзідыумаБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вітае вызваленне Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі,  Юрыя Рубцова і Мікалая Статкевіча.Вызваленнем Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі,  Юрыя Рубцова і Мікалая Статкевіча ўлады прызналі, што ў нашай краіне ёсць палітычныя вязні, што гэтыя грамадзяне былі пазбаўлены свабоды за палітычную дзейнасць. Выхад палітычных вязняў з месцаў зняволення стаў магчымы ў выніку салідарных дзеянняў беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама міжнароднай падтрымкі яе патрабаванняў з боку міжнародных структур. Яшчэ адным немалаважным чыннікам, які змусіў улады вызваліць палітвязняў, з’яўляюцца эканамічныя праблемы дзяржавы, у значнай меры спароджаныя некампэтэнтнай палітыкай кіруючай групоўкі.Такім чынам, вызваленне палітычных вязняў не ёсць акт добрай волі ўладаў. Гэта акт, здзейснены з меркантыльных інтарэсаў. Выхад Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі,  Юрыя Рубцова і Мікалая Статкевіча з месцаў зняволення не азначае, што яны сапраўды атрымалі свабоду. У Беларусі наогул няма паўнаты грамадзянскіх і палітычных свабод. Што ж датычыць вызваленых палітвязняў, дык над імі ўстаноўлены галосны нагляд, іх свабода абмежавана самым непасрэдным чынам. Яны пазбаўлены права актыўна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны. Не выключана, што ў выпадку перамены палітычнай сітуацыі яны могуць зноў стаць вязнямі.  Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўлады зняць судзімасць і цалкам рэабілітаваць раней асуджаных па палітычных матывах Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі,  Юрыя Рубцова і Мікалая Статкевіча.Беларускія сацыял-дэмакраты па-ранейшаму настойваюць на неабходнасці змянення палітычнага рэжыму ў краіне, няўхільнага захавання эканамічных, сацыяльных, культурных, грамадзянскіх і палітычных правоў і свабод чалавека.30 жніўня 2015 г.

Не дапусціць правакацыі
Заява Прэзідыума БСДП

Не дапусціць правакацыі

ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)Не дапусціць правакацыі«Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) звяртае ўвагу грамадскасці і ўладаў на запланаваны мотапрабег расійскага мотаклуба «Начныя воўкі» па тэрыторыі Беларусі і іншых еўрапейскіх дзяржаў, які мусіць адбыцца напярэдадні 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Германіяй у Другой сусветнай вайне.Анансаваны як акцыя ў гонар перамогі над нацысцкай Германіяй, мотапрабег «Начных ваўкоў» ацэньваецца ў Польшчы і іншых дзяржавах як правакацыя. Расійскія байкеры, якія бралі ўдзел у анэксіі ўкраінскага Крыма, сваёй акцыяй хочуць не так ушанаваць памяць тых, хто ваяваў супраць гітлераўскіх захопнікаў, як паслужыць ідэі «русского мира». Шмат хто з гэтых байкераў з’яўляецца прыхільнікам аднаўлення расійскай манархіі, што само па сабе нясе пагрозу Беларусі як незалежнай дзяржаве.Мотапрабег «Начных ваўкоў» выклікае зусім зразумелую трывогу грамадзян, якія адзназначна выказваюцца за суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Не выключана, што гэтая акцыя можа скончыцца на беларуска-польскай мяжы нежаданым для нашай краіны скандалам.Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўлады прыняць усе залежныя ад яе меры, каб не дапусціць мотапрабегу «Начных ваўкоў» на тэрыторыі нашай краіны, каб пазбегнуць уцягвання Беларусі і яе адпаведных службаў у міжнародны скандал». 19 красавіка 2015г. г. Мінск