
Аб прыняцці Закона “Аб фінансіраванні палітычных партый”
РЭЗАЛЮЦЫЯЦэнтральнага камітэта БСДПАб прыняцці Закона “Аб фінансіраванні палітычных партый”Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) канстатуе, што адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі на дзейнасць палітычных партый Беларусі (у тым ліку апазіцыйных) не спрыяе развіццю і выражэнню палітычнай думкі беларускіх грамадзян.Адсутнасць дзяржападтрымкі палітычных партый зніжае іх ролю і актыўнасць у грамадска-палітычным жыцці краіны і не дазваляе больш яскрава прадстаўляць інтарэсы беларусаў.Беларусь з’яўляецца для ўсіх нас агульным домам і грамадзяне, якія жывуць у нашай краіне, плацяць падаткі. За кошт падаткаў фарміруецца бюджэт нашай краіны, утрымліваюцца дзяржаўныя органы ўлады, войска, міліцыя, установы адукацыі і аховы здароўя. Як падаткаплацельшчыкі беларусы маюць права і на прадстаўніцтва сваіх інтарэсаў палітычнымі партыямі, якія яны падтрымліваюць.Адсутнасць дзяржаўнага фінансіравання існуючых палітычных партый робіць іх маргінальнымі і фактычна выключанымі з удзелу у грамадска-палітычным жыцці краіны. Партыі ў рэдкім выпадку могуць дазволіць сабе магчымасці мець партыйныя офісы, апарат партыі, працаваць з выбаршчыкамі і больш актыўна ўдзельнічаць у выбарчым працэсе. Сяброўскія складкі сябраў партыі не з’яўляюцца дастатковымі для вядзення актыўнай палітычнай дзейнасці, а камерцыйна-гаспадарчая дзейнасць партый у існуючых умовах фактычна не дапускаецца. ЦК БСДП заклікаем дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў разгледзець пытанне фінансіравання палітычных партый напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў 2016 года, а таксама ўнесці змены ў арт.24 “Абмежаванні ў фінансіраванні палітычных партый, саюзаў” Закона “Аб палітычных партыях”, які накладае абмежаванні на фінансіраванне палітычных партый з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.Мы прапануем улічыць міжнародны вопыт і правапрымяняльную практыку ў прапрацоўцы гэтага пытання і заканадаўча замацаваць неабходнасць фінансавай падтрымкі зарэгістраваных палітычных партый незалежна ад іх удзелу ў выбарчых кампаніях. ЦК БСДП таксама прапануе вывесці прапорцыю фінансіравання палітычных партый у выпадку праходжання іх прадстаўнікоў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў з улікам колькасці грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчага ўчастка, дзе перамогу атрымаў прадстаўнік той ці іншай палітычнай сілы.Мы лічым, што прыняцце закона “Аб фінансіраванні палітычных партый” істотна паўплывае на развіццё і станаўленне дэмакратыі ў краіне, актывізуе палітычныя працэсы ў публічнай прасторы, а таксама істотна палепшыць вобраз Беларусі на міжнароднай арэне.Закон “Аб фінансіраванні палітычных партый” знізіць сацыяльную напружанасць у грамадстве, якая адчуваецца праз пастаяннае ўвядзенне новых падаткаў і збораў, узвышэнне тарыфаў на ЖКГ і падзення ўзроўня заробкаў, зніжэнне сацыяльных стандартаў і сацыяльнай дапамогі грамадзянам. Дадзены закон паракладзе частку адказнасці за агульную сітуацыю ў краіне на палітычныя арганізацыі Беларусі, якія ў новых умовах не будуць думаць, як выжыць, а будуць вырашаць пытанні па выхаду краіны з крызісу разам.БСДП гатова аказаць экспертную дапамогу ў выпрацоўцы дадзенага закона.6 сакавіка 2016г., г.Мінск