
Зварот Прэзідыума да сябраў БСДП “Па выніках парламенцкай кампаніі 2016 года”
Зварот Прэзідыума да сябраў БСДП “Па выніках парламенцкай кампаніі 2016 года” Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прыняла актыўны ўдзел у палітычнай кампаніі “Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI-га склікання”. З гэтай прычыны Прэзідыум БСДП: 1. Выказвае падзяку 27 кандыдатам у дэпутаты, якія былі вылучаны нечарговым XVII з’ездам БСДП і іх камандам, якія правялі сотні сустрэч з выбаршчыкамі, распаўсюдзілі тысячы ўлётак, данеслі інфармацыю пра БСДП да мільёнаў грамадзян краіны; 2. Выказвае падзяку 303 назіральнікам, якія праявілі сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і разам з БСДП правялі назіранне на выбарчых участках Брэста, Бабруйска, Барысава, Гомеля, Гродна, Мінска, Магілёва і Рэчыцы; 3. Выказвае асабістую падзяку акруговаму каардынатару па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 Івану Лабачову і яго памочнікам Марыі Аліевай і Ліліі Магіле за бліскучую арганізацыю кампаніі назірання на акрузе, дзе балатаваўся сябра ЦК БСДП Алег Трусаў. 4. Выказвае падзяку трэнерам і аператарам БСДП, якія займаліся падрыхтоўкай назіральнікаў і зборам інфармацыі з выбарчых участкаў; 5. Выказвае падзяку памочнікам акруговых каардынатараў і брыгадзірам за зладжаную і арганізаваную працу; Дзякуючы Вашай працы, крок за крокам, мы вымушаем улады паважаць альтэрнатыўныя думкі і пазіцыі! Дзякуючы Вашай працы усё больш выбаршчыкаў пачынае станавіцца прыхільнікамі зменеў у дзяржаве! Дзякуючы Вашай працы каштоўнасці сацыял-дэмакратыі - Свабода, Справядлівасць і Салідарнасць - сталі бліжэй да вялікай колькасці беларусаў!