Дата публікацыі: 4/19/2015

Не дапусціць правакацыі

ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Не дапусціць правакацыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) звяртае ўвагу грамадскасці і ўладаў на запланаваны мотапрабег расійскага мотаклуба «Начныя воўкі» па тэрыторыі...
Для Навін

ЗАЯВАПрэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Не дапусціць правакацыі

«Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) звяртае ўвагу грамадскасці і ўладаў на запланаваны мотапрабег расійскага мотаклуба «Начныя воўкі» па тэрыторыі Беларусі і іншых еўрапейскіх дзяржаў, які мусіць адбыцца напярэдадні 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Германіяй у Другой сусветнай вайне.

Анансаваны як акцыя ў гонар перамогі над нацысцкай Германіяй, мотапрабег «Начных ваўкоў» ацэньваецца ў Польшчы і іншых дзяржавах як правакацыя. Расійскія байкеры, якія бралі ўдзел у анэксіі ўкраінскага Крыма, сваёй акцыяй хочуць не так ушанаваць памяць тых, хто ваяваў супраць гітлераўскіх захопнікаў, як паслужыць ідэі «русского мира». Шмат хто з гэтых байкераў з’яўляецца прыхільнікам аднаўлення расійскай манархіі, што само па сабе нясе пагрозу Беларусі як незалежнай дзяржаве.

Мотапрабег «Начных ваўкоў» выклікае зусім зразумелую трывогу грамадзян, якія адзназначна выказваюцца за суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Не выключана, што гэтая акцыя можа скончыцца на беларуска-польскай мяжы нежаданым для нашай краіны скандалам.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўлады прыняць усе залежныя ад яе меры, каб не дапусціць мотапрабегу «Начных ваўкоў» на тэрыторыі нашай краіны, каб пазбегнуць уцягвання Беларусі і яе адпаведных службаў у міжнародны скандал».

 

19 красавіка 2015г.г. Мінск

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках!