Зварот Прэзідыума да сябраў БСДП “Па выніках парламенцкай кампаніі 2016 года”

Зварот Прэзідыума
да сябраў БСДП
“Па выніках парламенцкай кампаніі 2016 года”
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прыняла актыўны ўдзел у палітычнай кампаніі “Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI-га склікання”. З гэтай прычыны Прэзідыум БСДП:
1. Выказвае падзяку 27 кандыдатам у дэпутаты, якія былі вылучаны нечарговым XVII з’ездам БСДП і іх камандам, якія правялі сотні сустрэч з выбаршчыкамі, распаўсюдзілі тысячы ўлётак, данеслі інфармацыю пра БСДП да мільёнаў грамадзян краіны;
2. Выказвае падзяку 303 назіральнікам, якія праявілі сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і разам з БСДП правялі назіранне на выбарчых участках Брэста, Бабруйска, Барысава, Гомеля, Гродна, Мінска, Магілёва і Рэчыцы;
3. Выказвае асабістую падзяку акруговаму каардынатару па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 Івану Лабачову і яго памочнікам Марыі Аліевай і Ліліі Магіле за бліскучую арганізацыю кампаніі назірання на акрузе, дзе балатаваўся сябра ЦК БСДП Алег Трусаў.
4. Выказвае падзяку трэнерам і аператарам БСДП, якія займаліся падрыхтоўкай назіральнікаў і зборам інфармацыі з выбарчых участкаў;
5. Выказвае падзяку памочнікам акруговых каардынатараў і брыгадзірам за зладжаную і арганізаваную працу;
Дзякуючы Вашай працы, крок за крокам, мы вымушаем улады паважаць альтэрнатыўныя думкі і пазіцыі!
Дзякуючы Вашай працы усё больш выбаршчыкаў пачынае станавіцца прыхільнікамі зменеў у дзяржаве!
Дзякуючы Вашай працы каштоўнасці сацыял-дэмакратыі - Свабода, Справядлівасць і Салідарнасць - сталі бліжэй да вялікай колькасці беларусаў!
