З прычыны змяшчэння актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова) у СІЗА

Заява Прэзідыума
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
З прычыны змяшчэння актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова) у СІЗА
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) патрабуе спыніць пераслед актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова).
Мы лічым, што выстаўленыя абвінавачанні за час знаходжання Аляксея Мілюкова на “хіміі” з’яўляюцца надуманнымі і выходзяць за межы прафесійнай этыкі праваахоўнікаў.
Шэсць атрыманых ім спагнанняў за парушэнне рэжыму ўтрымання за тое, што не пагаліўся, не заслаў ложак “як трэба”, пакінуў мабільнік на зарадцы без нагляду, адмовіўся ад працы, бо былі неспрыяльныя ўмовы з’яўляюцца нічым іншым, як прыдзіркамі за скаргі, якія пісаў актывіст на следчыя органы.
Мы канстатуем, што на прыкладзе Аляксея Мілюкова праваахоўнікі працягваюць чыніць расправу над грамадзянамі, якія маюць прынцыповую жыццёвую пазіцыю і выступаюць за вяршэнства закон і яго выканання ў першую чаргу з боку прадстаўнікоў праваахоўнай сістэмы.
Прэзідыум БСДП заклікае зрабіць перагляд справы, у выніку якой Аляксей Мілюкоў апынуўся на “хіміі”, бо ў яго выраку навідавоку прафесійная помста міліцыянтаў.
