Дата публікацыі: 9/27/2016

У Грамады скралі рэальныя галасы

ЗАЯВА Прэзідыума БСДП “У Грамады скралі рэальныя галасы” Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 11 верасня 2016 года, не былі свабоднымі...
Для Навін

ЗАЯВА

Прэзідыума БСДП

“У Грамады скралі рэальныя галасы”

 Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 11 верасня 2016 года, не былі свабоднымі і адкрытымі, а вынікі галасавання выклікаюць сумнеў.

 Падаўляючая большасць сябраў БСДП, якія былі вылучаны ў склад участковых выбарчых камісій не былі ў іх уключаны, а тыя, хто ўвайшоў у іх склад не былі дапушчаны да атрымання поўнай інфармацыі таго, што адбывалася на выбарчых участках, а назіральнікі ад БСДП не былі дапушчаны да працэдуры падліку галасоў.

 Ні адзін з партыйных назіральнікаў, давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП не бачыў у бюлетэнях пад час падліку галасоў, дзе ў бюлетэнях стаяць адзнакі выбаршчыкаў. Гэта не дазваляла зрабіць як вялікая адлегласць, з якой назіральнікі сачылі за падлікам галасоў, так і арганізацыю падліку галасоў.

 Назіральнікі БСДП зафіксавалі нізкую яўку выбаршчыкаў на вялікай колькасці выбарчых участках, якая ў бальшыні выпадкаў не даходзіла да 50%. У шэрагу выпадкаў было зафіксавана прымусовае галасаванне пад час датэрміновага галасавання, выбарчыя “каруселі”, неналежнае захаванне скрынь для галасавання на выбарчых участках, заніжэнне спісу выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі ўчасткаў з мэтай завышэння яўкі і моцна завышаныя лічбы жадаючых прагаласаваць на даму.

 Усе пералічаныя факты сведчаць пра тое, што прагрэса ў пытанні арганізацыі і правядзення выбараў не назіраецца, правапрымяняльная практыка правядзення выбарчай кампаніі не прынесла пазітыўных вынікаў, а вынікі галасавання за партыйных кандыдатаў маглі быць абсалютна іншымі. 

БСДП заклікае міжнародную супольнасць устрымацца ад прызнання вынікаў галасавання, абмежаваць кантакты з прызначанымі ўладай дэпутатамі. БСДП заклікае Цэнтрвыбаркам распрацаваць змены ў Выбарчы кодэкс у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ, якія б гарантавалі  у будучыні правядзенне свабодных і адкрытых выбараў.

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках!