Дата публікацыі: 6/1/2016

Аб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова)

ЗАЯВА Прэзідыума БСДП Аб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова) Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) заклікае спыніць палітычны ціск на актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова). Мы лічым, што дысцыплінарныя...
Для Навін

ЗАЯВА

Прэзідыума БСДП

Аб палітычным ціску на актывіста партыі Аляксея Мілюкова (Жалнова)

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) заклікае спыніць палітычны ціск на актывіста БСДП Аляксея Мілюкова (Жалнова).

Мы лічым, што дысцыплінарныя спагнанні, якія атрымаў Аляксей Мілюкоў пад час адбыцця пакарання ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу ў Наваполацку, з’яўляюцца так званай “прафесійнай помстай” міліцыянтаў за адстойванне ім сваіх правоў і патрабавання годнай аплаты працы. Следствам дысцыплінарных спагнанняў стала заведзеная на актывіста крымінальная справа.

Пра “прафесійную помсту” міліцыянтаў раней выказаўся Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Мы лічым, што пазіцыя па цкаванні грамадзян міліцыянтамі за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і выкрыццё імі фактаў парушэння заканадаўства з’яўляецца непрафесіяналізмам і звядзеннем асабістых рахункаў.

Мы лічым, што менавіта “прафесійная помста” міліцыянтаў стала сапраўднай прычынай зняволення Аляксея Мілюкова, а перавод яго з адной выпраўленчай установы адкрытага тыпу ў іншую - з’яўляецца нічым іншым, як спробай разлучыць яго з сям’ёй, пазбавіць дастойнай працы, прынізіць яго прафесійныя здольнасці.   

Мы заклікаем неадкладна спыніць падобную практыку злоўжывання правам, спыніць крымінальную справу, якая была распачата на Аляксея Мілюкова за парушэнне рэжыму ўтрымання.

БСДП заклікае ўсе праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызнаць Аляксея Мілюкова палітвязнем, а вынесены яму прысуд незаконным і надалей дамагацца яго сумеснага вызвалення.

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках!