Дата публікацыі: 3/2/2014

Рукі прэч ад Украіны!

ЗАЯВА ЦЭНТРАЛЬНАГА КАМІТЭТА БСДП Рукі прэч ад Украіны! У сувязі з тым, што расійскія вайскоўцы распачалі фактычную акупацыю Крыма і Усходу Украіны і тым самым парушылі падпісаны Расіяй, Украінай, ЗША і Вялікабрытаніяй у Будапешце мемарандум ад 5 снежня...
Для Навін

ЗАЯВА

ЦЭНТРАЛЬНАГА КАМІТЭТА БСДП

Рукі прэч ад Украіны!

 У сувязі з тым, што расійскія вайскоўцы распачалі фактычную акупацыю Крыма і Усходу Украіны і тым самым парушылі падпісаны Расіяй, Украінай, ЗША і Вялікабрытаніяй  у Будапешце мемарандум ад 5 снежня 1994 года;

 У сувязі з тым, што Савет Федэрацыі Расіі ўхваліў увядзенне ўзброеных сілаў Расійскай Федэрацыі на суверэнную тэрыторыю Украіны;

 Усведамляючы, што ўсялякае маўчанне ў гэты час спрыяе эскалацыі канфлікта;

 Мы, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), заяўляем, што лічым:

 дзеючы Урад Украіны разам з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым адзіным легітымным кіраўніцтвам Украіны;

 дзеянні ўладаў Расіі неадэкватнымі, неадпавядаючымі шэрагу міжнародных абавязацельстваў,  а таксама накіраванымі на задавальненне імперскіх амбіцый.

 Мы выступаем за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і павагу да волевыяўлення ўкраінскага народа.

 Мы патрабуем ад ўладаў Беларусі не станавіцца на бок Расіі, недапусціць умяшальніцтва ў канфлікт паміж суседнімі дзяржавамі і неадкладна разгледзець пытанне аб вывадзе расійскіх ваенных баз з тэрыторыі Беларусі, знаходжанне якія ўяўляе патэнцыйную небяспеку для беларускіх грамадзян і цэласнасці нашай краіны.   

 Мы спадзяемся, што цывілізаваны свет, у першую чаргу Еўрапейскі саюз, ЗША і Канада, не пакінуць Украіну ў гэты цяжкі для яе час, зробяць усё ад іх залежнае, каб утаймаваць і ізаляваць агрэсара.

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках!