Як стваралася БСДП (Грамада)

Адраджэньне сацыял-дэмакратыі ў Беларусі пачалося ў перыяд дэмакратызацыі СССР, у гады «перабудовы». Група беларускіх інтэлігентаў – Міхась Ткачоў, Міхась Чарняўскі, Анатоль Сідарэвіч – у 1990 годзе прыйшла да высновы, што настаў час адрадзіць рух дэмакратычных сацыялістаў у нашай краіне.

2 сакавіка 1991 году была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Побач з М.Ткачовым, якога абралі старшынёю партыі, у кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасля смерці М.Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка ды іншыя.

Адначасна сацыял-дэмакратычныя тэндэнцыі ўзніклі ў Камуністычнай партыі Беларусі. Пасля некалькіх няўдалых спробаў стварыць сацыял-дэмакратычны рух у КПБ група партыйных інтэлігентаў (Леанід Лойка, Уладзімір Бажанаў, Аляксей Кароль, Аляксандр Казулін ), а таксама група дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі (Аляксандр Лукашэнка, Васіль Даўгалёў, Віктар Ганчар, Генадзь Карпенка) вырашылі заснаваць новую партыю – Партыю народнай згоды. (Лукашэнка ў снежні 1991 г. адышоў ад працы Аргкамітэту.). У красавіку 1992 г. на ўстаноўчым з’ездзе ПНЗ яе старшынёю быў абраны Г.Карпенка.

Дзве партыі – БСДГ і ПНЗ – паступова збліжаліся. У 1995 г. быў створаны Сацыял-дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб’янаўчага працэсу падключылася група беспартыйных дзеячаў, у прыватнасці Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання Мечыслаў Грыб.

29 чэрвеня 1996 г. адбыліся нечарговыя з’езды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэнне аб зліцці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народную Грамаду). У той жа дзень прайшоў Устаноўчы з’езд БСДП.

Ніякае аб’яднанне не адбываецца паводле формулы 1+1.

У БСДП не ўвайшлі па-прапрэзідэнцку настроеныя сябры ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібералізму ў БСДГ і ПНЗ, у т.л. А.Трусаў, Г.Карпенка, В.Ганчар. Але і ў самой БСДП(НГ) не спыняліся спрэчкі і ўнутрыпартыйная барацьба, чаму асабліва спрыялі непаслядоўнасць у палітыцы, а таксама аўтарытарны стыль працы і некарэктнасць старшыні партыі М.Статкевіча. У 2001 годзе з гэтых прычынаў партыю пакінула амаль палавіна яе сябраў, у т. л. М.Грыб, А.Кароль, Л.Лойка, А.Сідарэвіч, М.Чарняўскі.

  • Улетку 2004 г.
  • пачаўся другі крызіс у партыі,
  • які завяршыўся ў снежні.

У студзені 2005 г. прайшоў ІХ з’езд БСДП. Яе старшынёю быў абраны Анатоль Ляўковіч. Пачаўся працэс вяртання ў партыю яе ветэранаў і большай часткі ранейшага актыву. 24 чэрвеня 2005 года БСДП была перарэгістравана як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). 24 ліпеня на Х нечарговым з’ездзе яе новым лідэрам абраны Аляксандр Казулін, былы рэктар БДУ і міністр, кандыдат ад партыі ў прэзыдэнты ў 2026г.

 

ХРОНІКА

 1991, 2 сакавіка - Утворана Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (БСДГ). Старшынёю партыі абраны Міхась Ткачоў (1942–1992).

 1992, 14 красавіка - Утворана Партыя народнай згоды (ПНЗ).

 1992, 20 снежня - ІІ з’езд БСДГ. Прынятая Праграма партыі. Старшынёю БСДГ абраны Алег Трусаў.

 1995, 1 ліпеня - ІІІ з’езд БСДГ. Старшынёю партыі абраны Мікалай Статкевіч.

1996, 29 чэрвеня - Аб’яднаўчы з’езд БСДГ і ПНЗ. Утварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады).

2001, 2 снежня - Выхад з партыі вялікай групы яе сябраў.

 2004, чэрвень- снежань - Другі крызіс БСДП(НГ).

2005, 15 студзеня - ІХ нечарговы з’езд БСДП(НГ). Старшынёю партыі абраны Анатоль Ляўковіч.

 2005, 24 чэрвеня - Партыя перарэгістравана як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

 2005, студзень-ліпень - Вяртанне ў партыю сацыял-дэмакратаў, якія выйшлі з яе ў 2001 г.

 2005, 24 ліпеня - Х нечарговы з’езд БСДП (Грамады). Старшынёю партыі абраны Аляксандр Казулін.