Партыя ў рэвалюцыі 1905–1907 гг
Ваенныя няўдачы Расіі, паграшэнне жыцця народу, варварскі расстрэл мірнае дэманстрацыі 9 студзеня 1905 г. – усё гэта ды іншае было штуршком да рэвалюцыйных падзеяў 1905–1907 гг.
БСГ актыўна ўключылася ў барацьбу за звяржэнне царызму.
Дзейнасць партыі ў рэвалюцыйны час вялася на некалькіх напрамках: выпрацоўка партыйнйа праграмы; палітычная асвета і масавая агітацыя; арганізацыя прафсаюзаў; арганізацыя страйкаў, мітынгаў, дэманстрацыяў і ўдзел у іх; падрыхтоўка да ўзброеных выступленняў.
Праграма БСГ (гл. Нарыс програму Беларуской Соціалістычной Громады) была прынятая II з’ездам партыі ў канцы 1905 г.
Даволі актыўнаю была выдавецкая дзейнасць партыі. На сёння апублікавана і выяўлена ў архівах 18 улётак БСГ:
- Нарыс програму Беларуской Соціалістычной Громады
- Цараво жніво
- Што такое констытуцыя
- Першы мужыцкі зьезд
- Да усіх работникоу и работниц дваровых, да усих дзеравенских людзей на тутошней зямли Беларуской
- Да ўсіх работнікаў i работніц Вілейскай бальніцы
- Далоў цараву «думу»!
- Да салдатаў!
- Хрэст на свабоду
- Мора (Рэвалюцыя народная)
- Пад штандарам
- Braty chryscjanie!
- Carawa “Duma”
- Беларуски Крестьянски Союз
- Czym car ratujecca
- За свабоду!
- Таварышы работнікі!
- Czyrwony znak
Трэба мець на ўвазе, што кожная ўлётка, як правіла, выдавалася кірыліцаю і лацінкаю. Акрамя таго, некаторыя улёткі выдаваліся і на іншых мовах. Так, праграма БСГ, як сведчыць Антон Луцкевіч, выдадзена на беларускай, габрэйскай, польскай і рускай мовах.
Апрача таго, у ўспамінах і артыкулах Зігмаса Ангарэціса, Міхася Біча і яго суаўтара Станіслава Рудовіча, Аляксандра Бурбіса, Хведара Імшэніка, Антона Луцкевіча, Фелікса Стацкевіча і Аляксандра Шлюбскага згадваюцца назвы або змест яшчэ 17 улётак БРГ і БСГ, якія пакуль што не ўдалося выявіць у архівах. Гэта:
- Антываенная ўлётка 1904 г. з подпісам чатырох партый
- Антываенная ўлётка 1904 г. з подпісам дзвюх партый
- «Таварышы!» (1904)
- «Брацця мужыкі» (1904)
- Да мужыкоў, што возяць дровы на Тальку і Мар’іну Горку
- Улётка, звернутая да сялянаў, якія вазілі каменне для будаўніцтва шашы
- “Што такое свабода”
- “Якая корысть народу з выборного правительства”
- “Як рабіць забастоўку”
- “Як рабіць забастоўку” (па-літоўску)
- “Ці старчыць дзеля ўсіх зямлі”
- “Як мужыку палепшыць сваё жыцьцё”
- “Товарыщи!”
- Аб канфэрэнцыи БСГ 3—4 чэрвеня 1906 году (у расейскай мове)
- “Праўда аб забастоўцы”
- Першамайская адозва 1907 г.
- Выбаргская адозва дэпутатаў Дзяржаўнай Думы.
БСГ распаўсюджвала таксама пракламацыі і брашуры, надрукаваныя іншымі партыямі. Адным з такіх выданняў была ўлётка “Прызыўные!”.
